Перайсці да зместу

П’ер Гардэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
П’ер Гардэль
фр.: Pierre Gardel
Дата нараджэння 4 лютага 1758(1758-02-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 кастрычніка 1840(1840-10-18)[1][2][…] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Marie Miller[d]
Дзеці Amélie Gardel-Habeneck[d]
Прафесія танцор, харэограф, балетмайстар, артыст балета
Тэатр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

П’ер-Габрыэль Гардэ́ль (фр.: Pierre-Gabriel Gardel, 4 лютага 1758, Нансі — 18 кастрычніка 1840, Парыж) — французскі артыст балета і балетмайстар. Брат і вучань Максіміліяна Гардэля.

У 1772 годзе паступіў у школу танца пры Парыжскай оперы, дзе навучаўся пад наглядам свайго брата.[3] Яшчэ вучнем выконваў танцавальныя выхады ў операх К. В. Глюка, А. Грэтры, Ф. Гасека  (руск.).[4] У 1780 годзе стаў першым танцошўчыкам, але быў вымушаны адмовіцца ад сваёй выканаўчай кар’еры па стану здароўя.[3] Пасля смерці брата Максіміліяна ў 1787 годзе П’ер заняў пасаду балетмайстра Оперы, а яго асістэнтам стаў Луі Мілон  (руск.).

У 1781—1782 гадах выступаў на сцэне лонданскага Каралеўскага балета ў трупе Ж. Ж. Навера, затым вярнуўся ў Парыж.[4]

Выконваў партыі Ліндора («Мірза і Ліндор»), Дэзертыра («Дэзертыр») і ў пастаноўках Ж. Ж. Навера — Рынальда, Язона («Рынальда і Арміда  (фр.)», «Ясон і Медэя  (руск.)» Ж. Ж. Радольфа  (руск.)), Альфонса («Адэль дэ Понцье») і інш.

Першыя тры балеты Гардэля «Суд Парыса  (фр.)» (фр.: Le Jugement de Pâris, 1787), «Псіхея» (фр.: Psyché, 1790), «Тэлемак на востраве Каліпса  (фр.)» (фр.: Télémaque, 1790) абапіраліся на класічныя міфы і лічыліся сумяшчальнымі са старым рэжымам. Паколькі Французская рэвалюцыя выклікала палітычны пераварот, Гардэль стварыў патрыятычныя танцы, якія спалучалі палітычны змест з неакласічнымі ідэямі. Ён супрацоўнічаў з Жакам-Луі Давідам, мастаком, які падзяляў погляды Гардэля на дэманстрацыю ідэй рэвалюцыі ў творах мастацтва.[5] У «L’Offrande à la Liberté» (1792) Гардэль прадставіў падзеі рэвалюцыі як оперу з музыкай, напісан Франсуа-Жазефам Гасекам  (руск.).[6]

Сярод іншых пастановак Гардэля найбольш вядомыя балеты: «Танцаманія» Э. Мегюля  (руск.) (1800), «Ахіл на востраве Скірас» Л. Керубіні, «Поль і Віргінія» Р. Крэйцэра (абодва — 1804), «Апраўданая служанка» Крэйцара, «Блудны сын» А. М. Бертона  (руск.) (абодва — 1818).[4]

П’ер Гардэль сцвярджаў, што моцны тэхнічны танец аднолькава важны для сюжэту і тэатральнасці балета. На яго паўплывалі рэформы Ж. Ж. Навера, хоць Гардэль не бачыў неабходнасці абмяжоўваць тэхніку пры ўключэнні пантамімы.[3] Ён звёў пантаміму да мінімуму і адабраў тых, хто валодаў прыроднымі драматычнымі здольнасцямі. Яго харэаграфія прапанавала танцорам тое, што ён лічыў складанай і драматычнай працай.[3] Па-за операй балетмайстры засяродзіліся на пантаміме. Менавіта ў гэты час Гардэль унёс змены ў трэніроўкі, каб адлюстраваць яго ўвагу да пашырэння тэхнікі. Гардэль дазваляў і заахвочваў стварэнне дывертысментаў для танцораў. Агюст Вестрыс  (руск.) быў галоўным танцорам у той час і добра вядомы тым, што пашыраў межы паваротаў і скачкоў. Тое, што выклікала дыскамфорт у Гардэля як танцора, стала каштоўным, калі Гардэль стаў балетмайстрам Оперы.

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]

Усе былі пастаўленыя ў Парыжскай оперы.

  • (1784) Dardanus  (англ.)
  • (1786) Les Sauvages
  • (1790) Télémaque dans l'île de Calypso
  • (1790) Psyché
  • (1791) Bacchus et Ariane
  • (1793) Le Jugement de Pâris
  • (1800) La Dansomanie
  • (1802) Le Retour de Zéphire
  • (1803) Daphnis et Pandore
  • (1804) Une demi-heure de caprice
  • (1804) Achille à Scyros
  • (1806) Paul et Virginie
  • (1808) Vénus et Adonis
  • (1808) Alexandre chez Apelles
  • (1809) La Fête de Mars
  • (1810) Vertumne et Pomone
  • (1810) Persée et Andromède
  • (1812) L’Enfant prodigue
  • (1814) Le Retour des lys
  • (1815) L’Heureux Retour
  • (1817) Les Fiancé de Caserte
  • (1818) Proserpine
  • (1818) Zirphile
  • (1818) La Servante justifiée

Зноскі

  1. а б Pierre Gardel // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Bibliothèque nationale de France Pierre-Gabriel Gardel // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. а б в г Chapman, John V. «Forgotten Giant: Pierre Gardel.» Dance Research: The Journal of the Society for Dance Research 5.1 (1987): 3-20.
  4. а б в Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
  5. Giza, Brian H. «PIERRE GARDEL AND HIS RELATIONSHIP TO THE RISE OF THE ROMANTIC BALLET.»
  6. Kant, Marion (рэд.). The Cambridge Companion to Ballet. Cambridge Companions to Music. Cambridge University Press., 2007.
  • Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.